З СІЗА КДБ выйшла на волю экс-памочніца Віктара Бабарыка
Алена Карагачава, якая праходзіць па справе Белгазпрамбанка, выйшла на
свабоду. Пра гэта паведамляе тэлеканал "Белсат" са спасылкай на яе
сястру. У штабе Віктара Бабарыка гэтую інфармацыю пацвердзілі tut.by.
— Так, яна ўжо дома, адпачывае. Усе падрабязнасці будуць агучаныя заўтра, — паведамілі ў штабе Віктара Бабарыка.
Алена Карагачова прапрацавала ў Белгазпрамбанку больш за 20 гадоў, апошнія два гады была памочніцай Віктара Бабарыка.
Яе затрымалі ўвечары 1 ліпеня, як мяркуецца, каля крамы ў Каменнай Горцы ў Менску.
9 ліпеня стала вядома, што жанчыне выставілі абвінавачанне. Яе падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Як паведамляў адвакат, Алена адмаўляла сваю віну.
Праваабаронцы прызналі Карагачову палітвязнем.
news.tut.by