Восем еўрапейскіх краін далучыліся да рашэння ЕС падоўжыць абмежавальныя меры ў адносінах да Беларусі

Восем краін, што не ўваходзяць у Еўрапейскі Саюз, далучыліся да рашэння Савета ЕС падоўжыць дзеянне абмежавальных мер у адносінах да Беларусі да 31 кастрычніка 2013 года.



images2.jpg

Кэтрын Эштан

У прыватнасці, да рашэння далучыліся Харватыя (краіна, якая далучаецца да ЕС), былая югаслаўская Рэспубліка Македонія, Чарнагорыя, Ісландыя і Сербія (краіны-кандыдаты на ўступленне ў ЕС), Албанія (балканская краіна, што ўдзельнічае ў Працэсе стабілізацыі і асацыяцыі), Ліхтэнштэйн і Нарвегія (сябры Еўрапейскай эканамічнай прасторы).

Высокі прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан ухваліла гэтае рашэнне. "Еўрапейскі Саюз прымае да ўвагі і вітае рашэнне гэтых краін", — заявіла высокі прадстаўнік.