Вольга Кавалькова з'ехала ў Варшаву
Пра гэта паведамляецца ў тэлеграме.
Сяброўка прэзідыюма Каардынацыйнай рады Вольга Кавалькова была раптам выпушчаная з СІЗА. Баючыся далейшага пераследу з боку ўладаў, яна адразу з'ехала ў Варшаву.
Паводле спісаў затрыманых з Жодзіна, Сяргей Дылеўскі, які быў затрыманы разам з Кавальковай, знаходзіцца ў Жодзіне.