Варэйкіс: вызваленне апазіцыянераў цешыць, але не варта спяшацца з высновамі

Вызваленне лідара беларускай апазіцыі Андрэя Саннікава — гэта радасная падзея, але гэты крок яшчэ не стварае перадумоваў, каб казаць аб відавочных зменах у палітыцы аўтарытарнага прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, лічыць дэпутат літоўскага парламента Эгідзіюс Варэйкіс. "Гэтая радасная падзея, вельмі добры крок. Але ці ўказвае гэта на нейкія перамены ў Беларусі?.. З такімі высновамі я б не стаў спяшацца. Паглядзім, паназіраем, але не трэба спяшацца са значнымі высновамі", — сказаў BNS 15 красавіка Варэйкіс.



Вызваленне лідара беларускай апазіцыі Андрэя Саннікава — гэта радасная падзея, але гэты крок яшчэ не стварае перадумоваў, каб казаць аб відавочных зменах у палітыцы аўтарытарнага прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, лічыць дэпутат літоўскага парламента Эгідзіюс Варэйкіс.

"Гэтая радасная падзея, вельмі добры крок. Але ці ўказвае гэта на нейкія перамены ў Беларусі?.. З такімі высновамі я б не стаў спяшацца. Паглядзім, паназіраем, але не трэба спяшацца са значнымі высновамі", — сказаў BNS 15 красавіка Варэйкіс.

"Беларускі рэжым неаднаразова так рабіў — быў моцны ціск, рэпрэсіі, а потым патроху гайкі адціскалі, у надзеі на нешта з боку Захаду", — сказаў Варэйкіс.

Саннікаў, асуджаны ў 2011 годзе да 5 гадоў турэмнага зняволення, 14 красавіка нечакана быў вызвалены. 15 красавіка паведамілі, што на волю выйшаў і яшчэ адзін апазіцыянер — Дзмітрый Бандарэнка.

Былы віцэ-міністр замежных спраў Беларусі Саннікаў быў адным з самых яркіх апанентаў Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах у снежні 2010 года.

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў быў арыштаваны 19 снежня 2010 года і асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачванні ў арганізацыі "масавых беспарадкаў". Так ўлады называлі шматтысячную мірную акцыю пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.

BNS