У панядзелак Дональд Туск афіцыйна ўступіць на пасаду кіраўніка Еўрапейскай рады
Ён замяніць Германа Ван Рампея, які кіраваў Еўрапейскай радай з 2009 года.
У інтэрв'ю прэс-службе гэтай установы былы польскі прэм'ер прызнаў, што сітуацыя ў Еўропе не такая добрая, як 10 або 20 гадоў таму, і супольнасць чакае шмат выклікаў.
Сярод іх, польскі палітык назваў, між іншым, крызіс у рэгіёне Ўсходняй і Паўднёвай Еўропы, а таксама працяг перамоваў аб свабодным гандлі паміж ЕС і ЗША.
"Абсалютна неабходным для нашых трансатлантычных адносін, і для мяне асабіста з'яўляецца факт, што трансатлантычная супольнасць — гэта сінонім заходняй цывілізацыі. Гэта для мяне і для ўсіх нас вялікі выклік — захаваць нашу цывілізацыю, таму што мы ведаем, што ёсць некаторыя праблемы і некаторыя ворагі”, — сказаў Дональд Туск.
Ён дадаў, што мае дастаткова энергіі і аптымізму ды глыбока верыць у Еўропу. Гэта для яго сёння самае важнае.
У панядзелак былы кіраўнік польскага ўрада пяройме абавязкі, якія да гэтай пары выконваў Герман Ван Рампей. Бельгіец кіраваў Еўрапейскай радай з 2009 года.