«У саюзнікаў уся сіла сышла ў тэлевізар»
Аўтар тэлеграм-каналу «Лісты да дачкі» заўважае, як перашкаджае ў сучасным свеце пачуццё ўласнай велічы. Асабліва тады, калі яно падмацаванае прапагандай — і больш нічым.
![66031128_605.jpg 66031128_605.jpg](/img/v1/images/66031128_605.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Даўно нешта я табе нічога не казаў пра галоўнага саюзніка. А між тым Фартуна пачала паварочвацца да саюзніка такімі месцамі, якія саюзнік лепш бы ніколі не бачыў. Прычым, на ўсіх франтах у літаральным і пераносным сэнсе гэтага слова.
Вось саюзнік вырашыў ударыць па Кіеве «Арэшнікам», каб, як я разумею зрабіць уражанне на ўсе зацікаўленыя бакі для ўмацавання сваіх перагаворных пазіцый. Але «Арэшнік» па дарозе нешта стаміўся. Таму да Кіева не даляцеў, а выбухнуў на тэрыторыі Расіі. А калі б не стаміўся, то абавязкова б даляцеў. Але стаміўся. Таму не даляцеў. Так што ўражанне атрымалася, але трошкі не тое, на якое разлічвалі.
А ў Курскай вобласці, якую расійскія генералы абяцалі ачысціць ад праціўніка спачатку ў найбліжэйшыя дні, потым за месяц, а потым да Новага года ўкраінскае войска зрабіла наступ і прарвала расійскую абарону на пяць кіламетраў. А ўсё чаму? Таму што ўкраінскія войскі зноў размінуліся з кадыраўскай гвардыяй. Калі б не размінуліся, то яны б, вядома, не прайшлі. Але нешта размінуліся. Таму прайшлі міма.
А расійскае СПА які тыдзень цалкам бівае атакі ўкраінскіх беспілотнікаў. Акрамя некаторых. Вось тыя якія ляцяць на расійскія НПЗ расійскае СПА, не адбівае, а тыя якія ляцяць міма — адбівае. Яно б наогул усё адбіла. Але нешта не атрымліваецца. Таму тры расійскія НПЗ цалкам выйшлі са строю. Не лічачы тых, якія выйшлі з ладу не цалкам.
Хоць момант, каб выходзіць з ладу расійскія НПЗ выбралі самы няўдалы. Таму што праз санкцыі супраць расійскага ценявога флоту расійскую нафту цяпер даводзіцца прадаваць танней чым па 60 даляраў за барэль. А расійскі бюджэт разлічваў, што яна павінна каштаваць 70. Але нешта вось не каштуе. Хоць расійскі тэлевізар папулярна ж патлумачыў, што расійскую нафту санкцыямі не спалохаеш.
Наогул, калі б давялося ваяваць у тэлевізары, то расійскія баявыя трыножнікі ўжо высаджваліся б у раёне Марса. Але нешта не высаджваюцца. Высаджвацца атрымліваецца толькі ў горадзе Тарэцк, Бахмуцкага раёна Данецкай вобласці. Таму што ваяваць даводзіцца ва ўмовах неспрыяльнага знешняга асяроддзя. Таму што любое знешняе асяроддзе, акрамя тэлевізара, не вельмі спрыяльнае.
Вось Пуцін і яго саюзнік, які з мінаючымі гарантыямі, хацелі зладзіць свету глабальную перабудову. І сутнасць гэтай глабальнай перабудовы заключалася ў тым, каб пабудаваць свет, у якім будзе не да законаў. Каб руліць не сілай права, а правам моцнага. І я хачу сказаць, што свет сапраўды неяк перабудоўваецца.
Але ёсць нюанс. У свеце, дзе дзейнічае права моцнага, трэба ўсё ж такі быць моцным. А ў саюзнікаў уся сіла сышла ў тэлевізар.
І не варта было ім, вядома, ладзіць глабальныя перабудовы пасля таго, як сокалы скінулі пацука на прыступкі Дома Урада ў дзень адмовы ў рэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты Бабарыку і Цапкалу.