У Мінску затрымалі Вячаслава і Марыну Касінеравых

Аб гэтым паведамляе тэлеграм-канал "Баста" і Зміцер Паліенка.

kokosinerov.jpg


Як паведамляе Зміцер Паліенка, актывістаў затрымалі каля нейкага канцэрту, не даўшы дайсці ім да месца ягонага правядзення — нібыта за пераход дарогі ў недазволеным месцы. Мяркуецца, што яны неслі з сабой улёткі і паштоўкі ў падтрымку палітзняволеных, за што і былі затрыманыя.
Як піша тэлеграм-канал "Баста", іх даставілі ў аддзяленне міліцыі на вуліцы Леніна, 13, "выклікаюць нейкага начальніка і будуць трымаць па максімуму".