У Мінску адбываецца акцыя каля амбасады Украіны
Інфармацыя аб тым, ці ўзгодненая гэта акцыя, невядомая.
У Мінску каля амбасады Украіны ў Беларусі сабралася група людзей са сцягамі Ліберальна-дэмакратычнай партыі, паведамляе кіраўнік гэтай арганізацыі Алег Гайдукевіч. Ён таксама прысутнічае каля дыппрадстаўніцтва.
Пры гэтым не ўдакладняецца, ці ўзгодненая акцыя з гарадскімі ўладамі.
Мэту акцыі — выступ "супраць нацыcцкай улады ва Украіне" — акрэсліў яе вядучы Рыгор Азаронак. З вядомых праўладных персон на ім таксама заўважаны Юрый Васкрасенскі ў вайсковай куртцы.
А з "крэатыву" — бульдозер з бульбай у каўшы як адказ на "30 срэбранікаў" ад украінскага галоўнага памежніка.