У Беларусі з'явіцца дадатковы дзяржаўны орган — Савет Бяспекі

Савет Бяспекі будзе адказваць за каардынацыю дзеянняў сіл і сродкаў пры забеспячэнні рэжыму надзвычайнага становішча.

Іван Кубракоў. Фота з сайта ont.by

Іван Кубракоў. Фота з сайта ont.by

У першым чытанні дэпутаты ўхвалілі папраўкі ў закон аб абароне суверэнітэту. Яго прадстаўляў кіраўнік МУС Іван Кубракоў, паведамляе tut.by.

Згодна з законапраектам, у Беларусі з'явіцца дадатковы дзяржаўны орган — Савет Бяспекі. Ён будзе адказваць за каардынацыю дзеянняў сіл і сродкаў пры забеспячэнні рэжыму НС.

Акрамя таго, у законапраекце «Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу» таксама:

  • удакладнены задачы арміі, паўнамоцтвы і сацыяльна-прававыя гарантыі вайскоўцаў, якія прымаюць удзел у забеспячэнні рэжыму надзвычайнага і ваеннага становішча;

  • удакладненыя падставы і парадак увядзення надзвычайнага і ваеннага становішча з улікам сучасных пагроз нацыянальнай бяспецы;

  • адкарэктаваныя надзвычайныя меры i часовыя абмежаванні, якія прымяняюцца ва ўмовах надзвычайнага становішча, удакладнены сілы і сродкі, што прыцягваюцца для забеспячэння рэжыму надзвычайнага становішча, а таксама парадак ажыццяўлення кантролю па рэалізацыі ужываемых мер;

  • рэгламентаваныя нормы аб дзяржаўнай сістэме рэагавання на акты тэрарызму і дзейнасць тэрарыстычных арганізацый, незаконныя ўзброеныя фармаванні і масавыя беспарадкі.