Штаб Віктара Бабарыкі камэнтуе яго нерэгістрацыю кандыдатам у прэзідэнты. УЖЫВУЮ
Штаб Віктара Бабарыкі 14 ліпеня праводзіць прэс-канфэрэнцыю пасля нерэгістрацыі былога банкіра кандыдатам у прэзідэнты. Свабода вядзе жывы стрым са штаба.
Штаб Віктара Бабарыкі заклікаў ісці 9 жніўня на выбары і галасаваць за таго кандыдата, за якога палічыце неабходным.
Таксама прадстаўнікі штаба звярнулі ўвагу, што кожны грамадзянін мае права звяртацца з патрабаваннем скасаваць рашэнне ЦВК. Узор зварота можна будзе знайсці на сайце Віктара Бабарыкі.