Суды і затрыманні па ўсёй Беларусі працягваюцца ў пятніцу (абнаўляецца)
У Магілёве раніцай 5 чэрвеня судзяць яшчэ адну ўдзельніцу сустрэчы 5 траўня з камандай блогера Сяргея Ціханоўскага — Вольгу Лобан.
Адміністрацыйную справу па арт 23.34 КаАП разглядае суд Кастрычніцкага раёна Магілёва.
Вольга мае двух непаўнагадовых дзяцей ды яшчэ інваліднасць па зроку.
Суддзя Наталля Крашкіна вынесла пастанову — штраф у памеры 20 базавых велічынь за парушэнне ч.1 арт 23.34 КаАП. Агулам за сустрэчу з камандай Ціханоўскага ў Магілёве было затрымана больш за 20 чалавек. Большасць з іх было пакарана адміністрацыйнымі арыштамі, некаторыя атрымалі штрафы.
Праваабаронцам стала вядома пра затрыманне ў Лідзе актывіста "Народнай грамады" з Гародні Уладзімера Арцымана. Падрабязнасці затрымання высвятляюцца.
Паведамляюць пра затрыманне ў МазырыАляксандра Цуканава, аўтара канала "Мазыр для жыцця". Затрымлівалі сілавікі ў чорных масках.
У Мінску затрыманая жонка Сяргея Мацкойця — Алена Лазорчык. Два дні яе настойліва запрашалі наведаць аддзяленне міліцыі, але яна адмаўлялася. Сёння, калі Алена вышла з дому на працу, яе схапілі супрацоўнікі міліцыі і даставілі ў Кастычніцкі РУУС Мінска.
З Гомеля паведамляюць пра затрыманне прэтэндэнта ў кандыдаты Уладзіміра Няпомняшчых. Супрацоўнікі міліцыі паведамілі, што на яго складзены пратакол правапарушэння. Вязуць ў Цэнтральны РАУС.
Зміцер Казакевіч паведаміў у фэйсбуку пра затрыманне Валерыя Рабцава. Вязуць ў РУУС Заводскага раёна Мінска. Меркавана за пікет 31 траўня на Камароўцы.
Да пад'езда дому, дзе пражывве актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Леанід Кулакоў апоўдні пад'ехалі два аўтамабілі з супрацоўнікамі міліцыі. Пакуль ніякіх дзеянняў не адбываецца, Верагодна хочуць заблакаваць, каб не ўдзельнічаў у сённяшніх акцыях у цэнтрs сталіцы.
Тэлеграм-канал “Маладога фронту» паведамляе: "Маладафронтавец Віталь Трыгубаў быў асуджаны ў панядзелак Кастрычніцкім судом Мінска на 5 сутак".
Учора паведамлялася, што аўтамабілі з супрацоўнікамі міліцыі дзяжурыць каля дому, дзе зараз знаходзяцца актывісты «Еўрапейскай Беларусі» Міхаіл Бандарэнка і Арцём Чарняк. Пра “засаду” каля свайго дому піша ў фэйсбуку Вольга Нікалайчык. "Вартуюць" Яўгена Афнагеля і Дзмітрыя Казлова.