Суды над Сяргеем Каваленкам перанесеныя
Суды над віцебскім актывістам Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Сяргеем Каваленкам перанесеныя.
Як паведаміў Каваленка БелаПАН, 5 снежня над ім павінны былі прайсці два судовыя працэсы.
Суды над віцебскім актывістам Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Сяргеем Каваленкам перанесеныя.
Як паведаміў Каваленка БелаПАН, 5 снежня над ім павінны былі прайсці два судовыя працэсы.
"Першы павінен быў адбыцца ў судзе Першамайскага раёна Віцебска за дробнае хуліганства — нібыта я аблаяў матам супрацоўнікаў міліцыі. Судзіць мяне павінны былі яшчэ 28 лістапада, але
я запатрабаваў адваката. Суд перанеслі на 5 снежня, аднак у судзе не аказалася перакладчыка з беларускай мовы на рускую. Суддзя чамусьці не разумее беларускай мовы. Таму суд перанеслі на 9 снежня на
10.00", — сказаў актывіст.
Другое пасяджэнне павінна было прайсці ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска."Мяне супрацоўнікі міліцыі абвінавацілі ў вывешванні бел-чырвона-белых сцягоў на будынках гандлёвага цэнтра
"Еўропа", крамы "Пяты элемент" і на адным з карпусоў Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта. У дачыненні да мяне склалі пратакол па артыкуле 23.34 адміністрацыйнага
кодэкса Беларусі (парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў або пікетавання). Аднак у судзе высветлілася, што супрацоўнікі міліцыі змянілі свае прэтэнзіі. Замест часткі другой артыкула,
якая кажа аб адказнасці арганізатара акцыі, яны мне перапісалі абвінавачванне па частцы трэцяй гэтага артыкула — парушэнне, здзейсненае паўторна. У сувязі з гэтым суд узяў перапынак да 13
снежня да 14.30", — паведаміў Каваленка.
Актывіст лічыць усе прэтэнзіі неабгрунтаванымі. "Па-першае, нікога я не лаяў. Тым больш матам. Па-другое, доказы супрацоўнікаў міліцыі аб вывешванні сцягоў грунтуюцца на інфармацыі з
інтэрнэту. Яны заяўляюць, што чалавек, падобны на мяне, быў заўважаны на кадрах кліпа на кампазіцыю "Грай" гурта "Ляпіс Трубяцкі", які я размясціў у інтэрнэце. Як гэта
можа быць доказам — відэакадры з інтэрнэту?" — кажа Каваленка.
Ён лічыць дзеянні міліцыі ў дачыненні да яго помстай за адмову падпісаць паперу аб абавязковай яўцы дадому да 19.30. "Мне гэта прапаноўвалі зрабіць, але я індывідуальны прадпрымальнік. У мяне
ненармаваны працоўны дзень. Супрацоўнікі міліцыі, прапаноўваючы гэта, спасылаліся на працоўнае заканадаўства і сцвярджалі, што працоўны дзень не можа быць больш за восем гадзін, гэта значыць з 9.00
да 17.00. Я ж ім даказваў, што гэта права на такі працоўны дзень, а не абавязак, і я маю свае правы — працаваць столькі, колькі хачу", — заявіў Каваленка.
Яго неаднаразова затрымлівала міліцыя за арганізацыю розных акцый. У маі 2010 года суд Кастрычніцкага раёна Віцебска прысудзіў Каваленку да трох гадоў пазбаўлення волі ўмоўна за вывешванне
бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай елцы абласнога цэнтра 7 студзеня. Гэты ўчынак быў кваліфікаваны ўладамі як "наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць
відавочную непавагу да грамадства".
Нагадаем, што, па словах маці актывіста, на Сергея Каваленку і яго сям'ю ўвесь час аказваецца ціск, яго ўвесь час правакуюць. "Ужо малое дзіцятка пяцімесячнае перапужалі сваімі званкамі і
ляпаннем у дзверы. Мне на працу тэлефанавалі, расказвалі пра Сяргея. Хацелі на мяне ціснуць, дык я сваёй мятлой не даражу", — адзначыла яна.
http://bchd.info