Следчы камітэт адмовіў Міхалевічу ў спыненні крымінальнай справы
Пра гэта Алесь Міхалевіч паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
«Амаль два месяцы назад па рэкамендацыі сваіх адвакатаў падаў хадайніцтва ў Следчы камітэт на спыненне ў адносінах мяне крымінальнай справы. Вось такі атрымаў адказ. Дзіўна, у адносінах
іншых маглі спыніць і без іх прысутнасці», — піша ён.
Адказ Міхалевічу падпісаў начальнік па расследаванні злачынстваў на транспарце і супраць парадку выканання вайсковай следчага упраўлення СК па Мінску А.Н. Сукала. У ім гаворыцца, што рашэнне па
гэтым пытанні магчымае толькі пры яўцы Міхалевіча для правядзення з ягоным удзелам следчых дзеянняў.
nn.by