Сяргей Гайдукевіч болей не старшыня ЛДПБ — цяпер замест яго сын Алег
Сяргей Гайдукевіч болей не з’яўляецца старшынёй
Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі. 21 верасня на з’ездзе ЛДПБ
абралі новага лідара — Алега Гайдукевіча, сына папярэдняга кіраўніка.
Раней ён быў намеснікам старшыні, піша Еўрарадыё.
Гайдукевіч-старэйшы нязменна быў лідарам ЛДПБ з 1995 года. Ён чатыры разы ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх кампаніях і набіраў ад 2,5% да 3,5% галасоў выбаршчыкаў паводле афіцыйных звестак ЦВК.
Гайдукевіч-малодшы скончыў Акадэмію МУС і доўгі час ачольваў Фрунзенскі РУУС Мінска. Раней ён заяўляў пра свой намер балатавацца ў прэзідэнты на бліжэйшых выбарах.