Сябра Лукашэнка прывёз з сабой у Беларусь два vip-верталёты
Цікава, што такія ж самыя верталёты нядаўна з'явіліся ў самога Лукашэнкі.
Перад візітам шэйха Мухамеда без Заіда аль-Нахайана ў Мінск з Аб'яднаных арабскі эміратаў прыляцеў гіганцкі самалёт, які прывёз два vip-верталёты.
13 верасня наследны прынц Абу-Дабі шейх Мухамед бен Заіда аль-Нахайан прыляцеў у Мінск. Вядома, што ён знаходзіцца ў добрых стасунках з Лукашэнка і ягоным сынам Віктара. Некалькі разоў Лукашэнка сам гасціў у прынца ў ААЭ.
Акрамя таго, шейх кіруе кампаніяй, якая атрымала права забудоўваць тэрыторыю знесенага павільёна ВДНХ і корпуса лякарні ў Мінску. Там пабудуюць вялікі шматфункцыянальны комплекс з гатэлем і казіно.
Два прывезеныя верталёты - мадэлі Agusta-Westland AW-139. Такі ж самы нядаўна з'явіўся ў Аляксандра Лукашэнка. Беларускі партызан піша, што верталёты прывезлі для выкарыстання ў паляванні. Аднак пацвярджэнняў гэтаму няма.
Паводле Беларускага Партызану.