Савет Бяспекі Беларусі прыняў «меры па стабілізацыі абстаноўкі»
У Нацыянальным рэестры прававых актаў 25 жніўня зарэгістраваны дакумент пад назвай "Аб мерах па стабілізацыі абстаноўкі ў Рэспубліцы Беларусь". Гэта пастанова Савета Бяспекі № 1 ад 24 жніўня 2020 года.
Аб чым ідзе гаворка, пакуль невядома. Дакумент будзе апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апоўначы 26 жніўня.
Аналагічная фармулёўка была выкарыстана прэс-службай Крамля учора ў паведамленні аб тэлефоннай размове Пуціна і Лукашэнкі.
"Аляксандр Лукашэнка інфармаваў аб прадпрымаемых мерах у мэтах нармалізацыі абстаноўкі ў краіне", — распавялі ў прэс-службе расійскага прэзідэнта.