Рэйтынг Пуціна ўпершыню з пачатку года моцна ўпаў

Электаральны рэйтынг прэзідэнта Уладзіміра Пуціна ўпершыню з пачатку 2014 рэзка знізіўся — адразу на восем пунктаў, вынікае з даследавання сацыёлагаў «Левада-цэнтра».  



156.jpg

У жніўні 2014 рэйтынг Пуціна дасягнуў лакальнага піка — 57 %, але ўжо праз месяц, у верасні, гэты паказчык апусціўся да 49 %. Гэта прыкладна адпавядае красавіцкаму рэйтынгу. Для параўнання ў студзені 2014 года, гэта значыць да змены ўлады ва Украіне, рэйтынг Уладзімір Пуціна складаў 29 %.

Варта адзначыць, што гэта рэйтынгі з разліку «ад усіх», уключна з тымі, хто не вызначыўся. У пераразліку на тых, хто дакладна вызначыўся з выбарам, рэйтынг Пуціна знізіўся з 87 % да 81 %.

Дарэчы, моцна скарацілася і колькасць тых, хто вызначыўся: у жніўні такіх было роўна дзве траціны, да верасня іх стала ўжо 59 %. Для параўнання ў студзені паказчык складаў 45 %.

Фота: Камерсант

tvrain.ru