Расія можа забараніць увоз лядоўняў і нафтахіміі

У адказ на санкцыі ЕС і ЗША Расія можа ўвесці абмежаванні на ўвоз лядоўняў, а таксама на пастаўкі прадукцыі нафтахіміі, заявіў кіраўнік мінэканомразвіцця Аляксей Улюкаеў.



russian_bear1.jpg

Аляксей Улюкаеў
«Гэта тычыцца перш за ўсё прамысловай вытворчасці, аўтамабіляў, іншай тэхнікі, напрыклад, кампрэсараў, лядоўняў. Вялікая колькасць машынабудаўнічай прадукцыі, а таксама прадукцыі нафтахіміі можа быць у гэтым выпадку таксама ўключана ў механізм ахоўных мер», — сказаў міністар.
Паводле яго, неабходнасць увядзення гэтых мер пакуль прапрацоўваецца ва ўрадзе.
Раней памочнік прэзідэнта Расіі Андрэй Белавусаў паведаміў, што другі пакет мер у адказ на санкцыі Захаду ўжо гатовы, і ім можа быць абмежаваны імпарт аўтамабіляў, перш за ўсё патрыманых.
svaboda.org