Рапота: рана казаць пра тэрміны прыняцця канстытуцыйнага акту СД

Канстытуцыйны акт Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі могуць прыняць толькі пасля рашэння эканамічных і сацыяльных задач.



0b1maj_w465h262.jpg

Пра гэта заявіў 2 красавіка журналістам дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота. Паводле яго слоў, прагназаваць тэрміны прыняцця канстытуцыйнага акту Саюзнай дзяржавы нельга хаця б па той прычыне, што дакумент павінен стаць вянком усёй саюзнай інтэграцыі.

Рыгор Рапота адзначыў, што, паводле дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, канстытуцыйны акт можа быць прыняты толькі пасля рашэння маштабных задач у эканоміцы, сацыяльнай і іншых сферах, перадае БелТА.


Паводле яго слоў, Саюзная дзяржава — пакуль яшчэ праект, да канца не пабудаваны, і ён будзе завершаны толькі пасля прыняцця канстытуцыйнага акту. Разам з тым Саюзная дзяржава на справе паказала сваю жыццяздольнасць і карыснасць для насельніцтва Беларусі і Расіі, лічыць дзяржсакратар.

telegraf.by