Пуцін пра магчымасці прызнання ДНР і ЛНР: Будзем глядзець па рэаліям жыцця

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не выключае магчымасці прызнання Расіяй самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік, але любыя размовы пра гэта цяпер ён лічыць контрпрадуктыўнымі.



50014560.jpg

"Я зараз не хацеў бы на гэты конт казаць. Бо што б я ні сказаў, усё можа быць контрпрадуктыўна. Мы будзем глядзець па рэаліям, якія ўзнікаюць у жыцці", — сказаў Пуцін у інтэрв'ю вядучаму праграмы "Весткі ў суботу".

Так кіраўнік РФ адказаў на пытанне пра тое, ці можа ён сабе ўявіць варыянт, пры якім будзе разглядаць магчымасць прызнання ДНР і ЛНР.

"Інтэрфакс"