ЗША: у Данбасе да гэтага часу прысутнічаюць расійскія войскі
"Мы ведаем, што па стане на пачатак красавіка расійскія войскі працягваюць дзейнічаць на ўсходзе Украіны", — так прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Мары Харф пракаментавала заяву Пуціна.
У чацвер падчас прамой лініі, калі Уладзімір Пуцін адказваў на пытанні, вядомы расійскі палітык Ірына Хакамада спытала яго наконт прысутнасці расійскіх войскаў ва Украіне.
"Расійскіх войскаў ва Украіне няма", — адказаў Пуцін. Ён таксама дадаў, што не верыць у магчымасць вайны паміж Расіяй і Украінай.
Прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША заявіла, што расійскія войскі дагэтуль застаюцца на ўсходзе Украіны, піша ВВС.
"Мы ведаем, што па стане на пачатак красавіка расійскія войскі працягваюць дзейнічаць на ўсходзе Украіны", — так прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Мары Харф пракаментавала заяву Пуціна.
Паводле яе слоў, расійскія ваенныя каардынуюць баявыя дзеянні ў зоне канфлікту, а таксама трэніруюць узброеных прыхільнікаў ДНР і ЛНР.
Доказамі, на думку Харф, могуць служыць фатаграфіі і сведчанні відавочцаў.
Акрамя таго, дыпламат адзначыла, што прадстаўнікі незаконных узброеных фарміраванняў працягваюць трымаць цяжкую зброю каля лініі размежавання, што парушае мінскія дамоўленасці.