Прызнаныя палітвязнямі яшчэ 20 чалавек

Адпаведную супольную заяву апублікавалі праваабарончыя арганізацыя Беларусі, паведамляе сайт ПЦ «Вясна».

Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак


Спіс палітвязняў папоўнішся імёнамі Мікіты Ганчарова, Уладзіміра Гароха, Максіма Зіневіча, Міхаіла Калішука, Антаніны Канавалавай, Івана Красоўскага, Іллі Мігно, Віктара Шаўра, Ганны Сунгуравай, Тамаза Піпія, Цімура Піпія, Расціслава Стэфановіча, Арцёма Касакоўскага, Дзяніса Марусевіча, Марка Салоннікава, Іллі Паланянкіна, Марыны Глазавай, Яўгена Каханоўскаму, Аляксандра Кісялёва і Андрэя Расулава, якія былі абвінавачаныя па арт. 293 КК ("Масавыя беспарадкі") і па арт. 342 КК ("Групавыя дзенянні, груба прарушаючыя грамадскі парадак").
Праваабаронцы заклікалі беларускія ўлады неадкладна вызваліць як гэтых людзей, так і іншых палітвязняў, а таксама спыніць крымінальны пераслед у іх дачыненні.
«Свабода мірных сходаў гарантаваная артыкулам 21 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Дадзеная свабода не падлягае ніякім абмежаванням, акрамя тых, што ўстаноўленыя законам і неабходныя ў дэмакратычных краінах у мэтах нацыянальнай і грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасці насельніцтва ці абароны правоў і свабод іншых асоб.
Выступы грамадзян насілі стыхійны, самаарганізаваны характар і былі выкліканыя недаверам да вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся 9 жніўня 2020 года, і праходзілі са шматлікімі парушэннямі і фальсфікацыямі, не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю як дэмакратычныя, справядлівыя і свабодныя.
Сходы грамадзян насілі мірны характар і не ўяўлялі пагрозы ні нацыянальнай, ні грамадскай бяспецы», — адзначаецца ў заяве правабаронцых арганізацый.