Прыхільнікі перамен робяць крок да аб'яднання
15 красавіка адбыліся кансультацыі, па выніках якіх заяўлена аб стварэнні стала дзейнай нарады дэмакратычных арганізацый Беларусі.

Анатоль Лябедзька, фота
Наступнае паседжанне адбудзецца 27 красавіка. На ім будзе прыняты рэгламент, а праца пачнецца з абмеркавання, як найбольш эфектыўна падрыхтавацца і прыняць удзел у парламенцкай выбарчай кампаніі.
«Лічу гэта крокам наперад, — адзначыў у каментары сайту ucpb.org лідар АГП Анатоль Лябедзька. — Пакуль такі асцярожны аптымізм. І вельмі важна, што мы пачынаем з абмеркавання пытання выбарчай кампаніі. Сёння ў нас ёсць мажлівасць дайсці да вялікай колькасці людзей з нашым мэсэджам і быць пачутымі. Ніхто не вырыць ў сапраўдныя сумленныя выбары, але тое, што гэта час для мажлівых камунікацый злюдзьмі — гэта безумоўна так».