Польскую пракуратуру абвінавацілі ў пераследзе актывістаў беларускай апазіцыі
6 снежня на імя Генеральнага пракурора Польшчы Анджэя Шэрэмета паступіў зварот ад імя пяці беларускіх і міжнародных арганізацый. У сваім лісце яны абвінавачваюць пракуратуры розных гарадоў Польшчы ў негатыўным стаўленні да беларускага незалежніцкага руху і супрацоўніцтве з беларускім рэжымам. У сувязі з гэтым прадстаўнікі арганізацый хочуць сустрэцца з Шэрэметам і паспрабаваць угаварыць яго паўплываць на сваіх падначаленых.

Пад зваротам да генпракурора Польшчы падпісаліся Цэнтр "Супрацоўніцтва без межаў", "Звяз на карысць дэмакратыі ў Беларусі", "Малады
Фронт", "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" і "Еўрапейская Беларусь".
Як доказы сваіх абвінавачванняў прадстаўнікі арганізацый нагадваюць аб рашэнні пракуратуры Быдгашча пра фактычную забарону бел-чырвона-белага сцяга і шматгадовы пераслед пракуратурай у Беластоку
беларускага палітуцекача Андрэя Жукаўца.
Таксама беларусам незразумела, чаму супрацоўнікі генеральнай пракуратуры Польшчы, якія выдалі банкаўскія дадзеныя Алеся Бяляцкага, да гэтага часу не панеслі заслужанага пакарання.
Ліст у канцылярыю генеральнай пракуратуры быў перададзены прадстаўніком Цэнтра "Супрацоўніцтва без межаў" Ігарам Шчакарэвічам і прадстаўніком “Звязу на карысць дэмакратыі ў
Беларусі Анатолем Міхнаўцом.
Прэс-служба Цэнтра "Супрацоўніцтва без межаў"