Павел Якубовіч лічыць, што ўлады павінны «ўзначаліць» Курапаты
У праграме «Клуб рэдактараў» на канале «Беларусь-1» галоўны рэдактар «Савецкай Беларусіі» Павел Якубовіч выказаўся за тое, каб улады «не аддавалі на водкуп» мемарыял у Курапатах «аматарам пакрычаць».
«Да мяне ў рэдакцыю звяртаюцца чытачы: ёсць нейкая несправядлівасць — гістарычная, маральная — у тым, што ў Мінску няма помніка ахвярам палітычных рэпрэсіяў. На жаль, гэта вялізная колькасць людзей,
якія сталі ахвярамі агрэсіўных дактрын барацьбы за ўладу. Чаму няма такога помніка? — задаў рытарычнае пытанне Павел Якубовіч. — Калі помнік Леніну ўяўляе нейкую мастацкую каштоўнасць — а ён, вядома ж, уяўляе, — навошта яго зносіць, мы ж не варвары. Але помнік ахвярам палітычных рэпрэсій таксама павінен
быць».
Узгадаў Якубовіч і Курапаты. «Чаму ў нас такое невытлумачальнае стаўленне да Курапатаў? Курапаты — гэта могілкі. Там ляжаць і святары, і чэкісты… Чаму дзяржаўны апарат аддаў гэта на водкуп
аматарам пакрычаць? Ходзяць, па-сланоўі топчуцца, высвятляюць адносіны…» — шматзначна заявіў ён.
Паводле nn.by