Павел Усаў: У Беларусі разгортваецца самы негатыўны сцэнар развіцця падзей
Відаць, наша краіна ўваходзіць у самы негатыўны сцэнар развіцця падзей, піша ў сваім тэлеграм-канале палітолаг Павел Усаў.
Мяркуючы па ўсім Беларусь уваходзіць у самы негатыўны сцэнар развіцця падзей. Верагодна, што ў краіне ўжо разгортваецца "падрыхтоўка па прыняцці, як мінімум 20 тысяч" мабілізаваных расіян".
З вынікаючымі адсюль наступствамі.
1. Прызнанне далучэння ўкраінскіх тэрыторый да Расіі.
2. Размяшчэнне новай расійскай групоўкі.
3. Мабілізацыя ўласных рэсурсаў.
4. Уступленне ў актыўную фазу вайны.
Зразумела, што гэта можа быць інфармацыйны зандаж пазіцыі афіцыйнага Мінска. Чаканне іх рэакцыі па "рэферэндумах". Так або не.
Аднак мы бачым, што, пачынаючы з "абвяшчэння рэферэндумаў", прадстаўнікі беларускага рэжыму не ў стане пазначыць сваю пазіцыю. Гэта таксама ўскосна паказвае на негатыўны сцэнар