Паўлу Севярынцу вынеслі афіцыйнае папярэджанне

Сёння аб 11-й гадзіне сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Павал Севярынец быў выкліканы ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю Фрунзенскага раёну Менска, дзе яму вынеслі афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці супрацьпраўных дзеянняў.



sever_t.jpg

Павал Севярынец звязвае гэта з чэмпіянатам свету па хакеі, які пачнецца заўтра ў Менску, паведамляе прэс-служба БХД.

Нагадаем, Севярынец быў арыштаваны на выхадзе з Плошчы Незалежнасці ў ноч з 19 на 20 снежня 2010 года, пяць месяцаў правёў у СІЗА КДБ («амерыканцы») і, паводле прысуду суда Заводскага раёну горада Менска 16 траўня 2011 года, накіраваны ў Куплінскую спецкамендатуру №7. 19 кастрычніка 2013 года ён быў вызвалены.