Пасол Расіі: Нешта сумняваюся, што Лукашэнка пойдзе на выбары ў 2015 годзе

Аляксандр Сурыкаў заявіў аб гэтым на прэс-канферэнцыі ў Мінску.



surykau_1712_2.jpg

На дадзены момант кіраўнік Беларусі не выказаў жадання балатавацца. І я нешта сумняюся, што ён пойдзе. Але калі пойдзе, то я б яго асабіста як чалавек падтрымаў”, — заявіў Сурыкаў.

Расійскі пасол таксама дадаў, што сустракаўся з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі. На яго думку, гэтыя людзі не маюць шансаў на перамогу ў 2015 годзе:

Я шмат сустракаюся з беларускімі палітыкамі. У тым ліку і апазіцыйнымі. Яны не могуць аб’яднацца, не маюць праграмы”, — заявіў Аляксандр Сурыкаў.

Нагадаем, што прэзідэнцкія выбары пройдуць у Беларусі ў наступным годзе. Іх дакладная дата пакуль невядомая.

euroradio.by