Парашэнка запрасіў Бальцэровіча ў каманду рэфарматараў
Пётр Парашэнка запрасіў польскага эканаміста, палітыка Лешэка Бальцэровіча далучыцца да правядзення рэформаў ва Украіне.
Прэзідэнт Пётр Парашэнка запрасіў польскага эканаміста, палітыка Лешэка Бальцэровіча далучыцца да правядзення рэформаў ва Украіне.
Парашэнка паведаміў, што "Польшча з'яўляецца прыкладам краіны, якая паспяхова рэфармавала сваю эканоміку, стала паўнапраўным членам ЕС ды іншых міжнародных арганізацый.
У сваю чаргу Бальцэровіч падкрэсліў важнасць для поспеху рэформаў трох фактараў: стратэгіі, хуткасці іх ажыццяўлення і каманды рэфарматараў.
Бальцэровіч адзначыў, што для Ўкраіны цяпер вельмі важна надаць асаблівую ўвагу пытаньню рэфармаваня бюджэту, пазбаўляючыся ад якога-небудзь субсідзіравання.
Ён адзначыў, што ў свой час у Польшчы неабходнае скарачэнне бюджэтнага дэфіцыту таксама адбылося за кошт змяншэння пенсійных расходаў шляхам павышэння пенсійнага ўзросту да 67 гадоў.
Лешэк Бальцэровіч — аўтар польскіх рэформаў — пераходу краіны з планавай эканомікай у краіну з рынкавай гаспадаркай. У мінулым ён займаў пасады віцэ-прэм'ера, кіраўніка
Мінфіна і Нацбанка Польшчы.