Палітолаг: Народ прывыкне да вечнага праўлення Лукашэнкі
Аляксандр Лукашэнка не мае намеру абмяжоўвацца чарговым тэрмінам свайго прэзідэнцтва.
Фото: newsby.org
— У мяне ёсць толькі вы, ёсць беларускі народ. І яму я гатовы служыць да апошніх дзён, колькі ён будзе мне давяраць, — заявіў Лукашэнка падчас цырымоніі прынясення прысягі з нагоды ўступлення на пасаду кіраўніка дзяржавы.
Ці значыць гэта, што Лукашэнка і пасля пятага тэрміну не збіраецца сыходзіць са сваёй пасады?
— Так, гэта заяўка на вечнае
праўленне, народ да гэтага прывыкне і не будзе мітусіцца, — мяркуе палітолаг Валер Карбалевіч.
Эксперт адзначае, што ў прамове кіраўніка краіны гучалі ранейшыя папулісцкія
ноткі.
— Я чакаў, што будзе нейкая пастаноўка задач. Лукашэнка, па сутнасці, не сказаў: што рэальна збіраецца рабіць у бліжэйшыя пяць гадоў. Ён зноў казаў тое, што падабаецца электарату, — падкрэслівае аналітык.
На думку палітолага, Лукашэнка сам пакуль не ведае: што будзе рабіць.
— У момант крызісу ў яго няма адказаў на вялікія выклікі, якія стаяць перад краінай, — падкрэслівае эксперт. — Ён проста заўсёды рэагаваў на сітуацыю сваім палітычным пачуццём, якое ў яго даволі вострае. Я думаю, што ён пакуль не прыняў ніякіх стратэгічных рашэнняў.
Лідэр Руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч звяртае ўвагу, што дзеючы кіраўнік дзяржавы не толькі не мае намеру перадаваць уладу пераемніку, але і не збіраецца мяняць курс краіны.
— Усім ясна, што рэформы патрэбныя, нават бабулі ў вёсцы кажуць пра гэта, — адзначае палітык.
Паводле яго слоў, нават ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму, вельмі
важна, каб у краіны была перспектыва.
— А так атрымліваецца, што мы і далей будзем кансерваваць Савецкі Саюз, — гаворыць Мілінкевіч.
Лідар Руху «За
свабоду» падкрэслівае, што Лукашэнка развіццё грамадства бачыць толькі ў моцнай руцэ, а стабільнасць ператварае ў застой.
Палітык
адзначае, што ва ўладных структурах нямала людзей, якія разумеюць неабходнасць пераменаў, а Лукашэнка з'яўляецца тормазам для рэформаў, якія трэба было праводзіць ужо даўно.
— Ён баіцца рэформаў таму, што не разумее, як гэта трэба рабіць. А кансервацыя прыводзіць да таго, што няма перспектыў для краіны, і для
грамадства, — падкрэслівае Аляксандр Мілінкевіч.