Народнае антыкрызіснае кіраванне: дэлегатаў Усебеларускага сходу прымушаюць да ўдзелу ў гэтым зборышчы

Народнае антыкрызіснае кіраванне (НАК), якое ўзначальвае Павел Латушка, апублікавала зварот да дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу (УНС).

maxresdefault_105.jpg

«Мы пачалі атрымліваць першыя сігналы ад новаспечаных дэлегатаў так званага УНС аб тым, што іх прымушаюць да ўдзелу ў гэтым незаконным зборышчы, — адзначаецца ў заяве. — Характэрна, што прымушаюць да ўдзелу іх начальнікі, якіх раней саміх прызначылі на ролю дэлегатаў зверху. Цяпер яны ўсвядомілі, што ім можа пагражаць ўдзел у т. зв. УНС, і спрабуюць падставіць сваіх падначаленых.

Ёсць падставы лічыць, што нешта падобнае адбылося і са знакамітым ліхтаршчыкам з Брэста, якому пра «абранне» яго дэлегатам паведаміў па званку начальнік.

Дзіўнай выглядае і гісторыя з пінскім лекарам, якога выслучыў у дэлегаты мясцовы Савет дэпутатаў без яго ведама. Праўда, лекар тлумачыць, што ён і сам з'яўляецца дэпутатам.

Аб чым гэта кажа?

План НАR і Cумленных людзей па прававым ціску на дэлегатаў працуе і дае першы плён. Мы чакаем павелічэння колькасці падобных зваротаў ад дэлегатаў у формаце зваротнай сувязі.

Што з гэтым рабіць?

Наш план не мяняецца. Мы разумеем, што на людзей, якія трапляюць у спісы дэлегатаў не па сваёй волі, можа аказвацца ціск зверху. Але яны таксама павінны разумець, што ў выпадку іх «абрання» на ролю дэлегатаў тымі, хто першапачаткова не меў на гэта права, закон усё яшчэ парушаецца. І згаджацца з падобным «выбраннем» — значыць станавіцца саўдзельнікам злачынства.

Мы папярэджваем абсалютна ўсіх незаконна абраных дэлегатаў і тых, хто «выбірае» іх, не маючы на гэта права — вашым дзеянням у любым выпадку будзе дадзеная прававая ацэнка. Але пазбегнуць наступстваў можна — для гэтага трэба адмовіцца ад любога ўдзелу ў незаконным сходзе».