На палітзняволеных зноў ціснуць

Сваякі палітзняволеных заяўляюць, што на вязняў і іх сем’і апошнім часам істотна ўзмацніўся ціск. Некаторыя звязваюць гэта з магчымым хуткім вызваленнем іх родных з турмаў, некаторыя, наадварот, не бачаць прасвету.

Па словах сваякоў палітзняволеных, апошнім часам істотна ўзмацніўся ціск на іх сем’і. Былі ўзламаныя паштовыя скрынкі родных, адвакату Саннікава пагражалі пазбаўленнем ліцэнзіі.

Сваякі палітзняволеных заяўляюць, што на вязняў і іх сем’і апошнім часам істотна ўзмацніўся ціск. Некаторыя звязваюць гэта з магчымым хуткім вызваленнем іх родных з турмаў, некаторыя, наадварот, не бачаць прасвету.
Па словах сваякоў палітзняволеных, апошнім часам істотна ўзмацніўся ціск на іх сем’і. Былі ўзламаныя паштовыя скрынкі родных, адвакату Саннікава пагражалі пазбаўленнем ліцэнзіі.
Жонка каардынатара грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Дзмітрыя Бандарэнкі Вольга Бандарэнка мяркуе, што ўзмацненне ціску на палітычных вязняў — прыкмета таго, што ўлады гатовыя іх выпусціць.
 “Калі ціснуць — значыць, хочуць выпусціць, але на сваіх умовах. Каб яны напісалі прашэнне аб памілаванні, каб потым паказаць, што іх зняважылі, зламалі, каб іх дыскрэдытаваць", — зазначыла жонка палітвязня.
 Але Ірына Халіп з гэтым катэгарычна не згодная. “Ніхто нікога не хоча выпускаць і не збіраецца выпускаць. Навошта ціснуць, навошта іх спрабуюць паставіць на калені і напісаць гэтыя паперкі з фразай: “Прашу мяне вызваліць? Калі хуліганы абрабуюць ваш дом, яны могуць нагадзіць і пасярод вашага пакоя ўжо пасля таго, як вынеслі ўсё рэчы. Гэта паводзіны абсалютна той жа лініі і таго ж парадку. Мала таго, што іх пасадзілі, дык яшчэ і нагадзім: прымусім іх напісаць прашэнне аб памілаванні, а потым не задаволім, — заявіла Халіп.
Сваякі палітзняволеных мяркуюць, што выправіць сітуацыю могуць толькі знешнія палітычныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі.
 “Вы ўяўляеце, якія гэта грошы, каб праводзіць гэтыя спецаперацыі, сачыць за намі, праслухоўваць... — задае пытанне жонка палітвязня Андрэя Бандарэнкі Вольга Бандарэнка. — Гэта грошы адкуль? Яны былі ад Еўрасаюза, цяпер ад Расіі. Палітыкі гавораць: патрэбныя грошы, бо пакутуе беларускі народ. Так, беларускі народ пакутуе ад гэтых грошай, мы таксама беларускі народ, і мы пакутуем за гэтыя грошы. Бо нас праслухоўваюць, запалохваюць, узломваюць...
“Еўрасаюз заяўляе: мы працягваем сваю жорсткую палітыку, — кажа жонка былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Ірына Халіп. — У нас такія жорсткія санкцыі, вось мы яшчэ двух чалавек унясём у спіс неўязных. Хлопцы, ды гэтыя людзі ніколі нікуды не ездзілі і не паедуць, бо ўсё жыццё дупай на градах праседзелі, і так праседзяць да канца сваіх дзён. Пры ўсім, што адбываецца, пры ціску на нас і нашых блізкіх, яны гавораць, што застаюцца на сваёй прынцыповай пазіцыі. А ў чым ваша прынцыповая пазіцыя? — Мы ўважліва сочым за сітуацыяй. — Дзякуй, хлопцы!
 Халіп з абурэннем прывяла фразу "аднаго з еўрапейскіх паслоў", які заявіў ёй, што для санкцыяў патрэбныя "перадумовы". "Калі б у вас усё ж такі адабралі сына, мы б увялі санкцыі", — працытавала словы дыпламата жонка палітвязня.
 “Ды на адзін дзень спыніце купляць нафтапрадукты — і да вечара ўсё павылятаюць з турмаў! — прапанавала Халіп варыянт дзеянняў краінам Еўрасаюза.