На Балотнай плошчы і плошчы Рэвалюцыі ў Маскве пачаліся мітынгі

На Балотнай плошчы акцыю пачаў апазіцыянер Уладзімір Рыжкоў, пасля слова ўзяў пісьменнік Барыс Акунін. Выступоўцы звяртаюцца да людзей: "Мы нармальныя людзі, мы не супраць вас, мы "за".., калі мы адзіныя — мы непераможныя". Людзі ў натоўпе пачынаюць скандаваць "Расія без Пуціна!". На плошчу таксама прыйшоў журналіст Алег Кашын, ён чытае ліст Аляксея Навальнага, напісаны з ізалятара, пазней на сцэне з'явіўся Леанід Парфёнаў.

На плошчы Рэвалюцыі ідзе паралельны мітынг. Яго праводзяць прыхільнікі Эдуарда Лімонава. Каля помніка Карлу Марксу сабралася каля 300 чалавек, пераважна нацболы.
Па апошніх дадзеных, на Балотнай плошчы сабраліся ўжо блізу 20 тысяч чалавек.

паводле Газета.ру