МЗС Беларусі спадзяецца на кансультацыі з ЕС па візавых пытаннях
У пытанні спрашчэння візавай палітыкі паміж Беларуссю і ЕС мяч знаходзіцца на еўрапейскім баку, заявіла намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына ў эфіры "Беларусь 1".
"Мы вельмі спадзяемся, што ў найбліжэйшы час можа прайсці чарговы раўнд кансультацый па гэтых сапраўды вельмі важных для беларускага грамадства пытаннях", — сказала яна.
Паводле яе слоў, у ходзе перамоў у чэрвені 2014 года Беларусь унесла "шэраг вельмі канструктыўных, цікавых" прапаноў, якія знаходзяцца цалкам у рэчышчы зменаў, якія адбываюцца ў візавай палітыцы краін Еўрасаюза. Але з чэрвеня беларускі МЗС так і не атрымаў адказу ад еўрапейскага боку.
Алена Купчына таксама сказала, што санкцыі зараз з'яўляюцца галоўнай перашкодай у адносінах Беларусі з Еўрапейскім саюзам. "Калі б нам удалося іх прыбраць, я ўпэўненая, што наша
супрацоўніцтва з ЕС і з асобнымі краінамі-чальцамі вельмі імкліва выйшла б на якасна іншы ўзровень. Я бачу, што гэта разуменне расце і ў грамадстве ў еўрапейскіх краінах, і ў іх палітычных
колах", — заявіла намеснік міністра.