МЗС Беларусі ўручыў Літве ноту — літоўскі самалёт парушыў мяжу

22 красавіка ў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь выклікалі амбасадара Літоўскай Рэспублікі Андруса Пулокаса.

mzsrb.jpg


Там кіраўніку літоўскай дыпмісіі ўручылі ноту, у якой беларускі бок заявіў пратэст у сувязі з зафіксаваным фактам парушэння дзяржаўнай мяжы літоўскім паветраным суднам.
Парушэнне мяжы з боку Літоўскай Рэспублікі было зафіксавана 19 красавіка ў 13:40. Паветранае судна паглыбілася на тэрыторыю Беларусі на адлегласць да 8 км і ў 13:43, развярнуўшыся, выйшла за межы паветранай прасторы Беларусі.
Увесь час знаходжання ў паветранай прасторы Беларусі самалёт кантраляваўся сродкамі супрацьпаветранай абароны, паведамляе прэс-служба МЗС.
Як падкрэслена ў ноце, беларускі бок чакае тлумачэнняў з прычыны інцыдэнту.
svaboda.org