Мы выйдзем шчыльнымі радамі...

Дзень Волі сёлета плануецца адзначыць шэсцем у Мінску па галоўным праспекце ад Акадэміі навук да Кастрычніцкай плошчы. Заяўку на правядзенне акцыі за подпісамі кіраўнікоў Партыі БНФ ужо перадалі ў Мінгарвыканкам. У дакуменце абачліва пазначана, каб чыноўнікі не прапаноўвалі ў якасці альтэрнатывы шэсцю па праспекце Незалежнасці маршрут на плошчу Бангалор. Калі ж дазволу на шэсце па праспекце не будзе, то намеснік старшыні партыі БНФ Віктар Івашкевіч паабяцаў “ісці да ачаплення на Кастрычніцкую плошчу.



42a0e188f5033bc65bf8d78622277c4e.jpg

Дзень Волі сёлета плануецца адзначыць шэсцем у Мінску па галоўным праспекце ад Акадэміі навук да Кастрычніцкай плошчы. Заяўку на правядзенне акцыі за подпісамі кіраўнікоў Партыі БНФ ужо перадалі ў Мінгарвыканкам. У дакуменце абачліва пазначана, каб чыноўнікі не прапаноўвалі ў якасці альтэрнатывы шэсцю па праспекце Незалежнасці маршрут на плошчу Бангалор. Калі ж дазволу на шэсце па праспекце не будзе, то намеснік старшыні партыі БНФ Віктар Івашкевіч паабяцаў “ісці да ачаплення на Кастрычніцкую плошчу.


Заяўнікі акцыі — кіраўнік партыі БНФ Лявон Баршчэўскі і яго намеснікі Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч, Аляксей Янукевіч — бяруць на сябе юрыдычную і арганізацыйную адказнасць, але адкрытыя да супрацоўніцтва з іншымі суб’ектамі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў, прафсаюзамі, прадпрымальнікамі.

Дзень Волі, па словах арганізатараў акцыі, упісваецца ў план святкавання дваццацігоддзя партыі БНФ. Але святочны настрой збіваюць нярадасныя весткі з прадпрыемстваў краіны ды справаздачы Міністэрства статыстыкі пра тое, што паказчыкі эканамічнага росквіту “едуць уніз. Таму Дзень Волі вырашана правесці пад лозунгамі “За праўду! За справядлівасць! За свабоду!.

Намеснік старшыні партыі БНФ Віктар Івашкевіч зачытаў журналістам адпаведнае пасланне: “Цяпер ужо вядома, як змяніўся стан асабістых рублёвых і валютных рахункаў беларускіх урадаўцаў у перыяд за два тыдні дэвальвацыі. У той жа час урад не збіраецца нікому кампенсаваць страты банкаўскіх укладаў (у тым ліку і пенсіянерам). Мы рашуча выступаем супраць планаў уладаў перакласці ўвесь цяжар крызісу на плечы простых людзей. Таму мы патрабуем: штоквартальна падвышаць заробкі і пенсіі адпаведна росту кошту спажывецкага кошыка, выплачваць паўгадавыя выходныя кампенсацыі асобам, што звальняюцца з працы без іх віны, рэальна спрасціць рэгістрацыю, ліквідаваць усе перашкоды і абмежаванні для дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў і малых прадпрыемстваў.

БНФ патрабуе радыкальных пераменаў, у прыватнасці адстаўкі кіраўніцтва краіны. “Мы заяўляем, што ў Беларусі галоўнай пагрозай незалежнасці з’яўляецца рэжым асабістай улады Лукашэнкі, менавіта ён адказны за глыбіню таго крызісу, што ахоплівае Беларусь. Таму мы патрабуем сыходу Аляксандра Лукашэнкі ў адстаўку, правядзення новых свабодных выбараў парламента і прэзідэнта Беларусі, стварэння ўраду народнага даверу, які возьме на сябе рэалізацыю распрацаваных ім канкрэтных шляхоў пераадолення сістэмнага крызісу, у якім апынулася Беларусь, — заявіў Віктар Івашкевіч.

Намеснік старшыні партыі БНФ Вінцук Вячорка адзначыў, што ўжо цяпер можна зрабіць высновы, што кіраўніцтва Беларусі не справілася з “хатнім заданнем Еўрасаюзу. На вялікі жаль, выпрабавальны перыяд, які заканчваецца 13 красавіка, папярэдне можна ацаніць негатыўна, як перыяд страчаных шанцаў. Не было зроблена ніякіх спробаў для інстытуцыянальных захадаў, найперш зменаў у заканадаўстве. І за гэты час, што застаўся, іх зрабіць (ці хоць распачаць) папросту немагчыма. Інтэнсіўнае будаўніцтва “макееўскіх ці пяткевічаўскіх вёсак у выглядзе розных рад, якія да болю нагадваюць расійскую грамадскую палату, гаворыць пра пэўны абмен паміж мядзведзеўскай Расіяй і лукашэнкаўскай Беларуссю. Гэтыя рады не маюць рэальных паўнамоцтваў, а толькі іміджмейкерскую нагрузку. Цяперашні рэжым Беларусі цалкам сумяшчальны з рэжымам Расіі, але ніяк не з еўрапейскімі падыходамі.

Палітыкі не маюць пярэчанняў да ўдзелу ў акцыі прадпрымальнікаў. Хаця раней заява лідэра кампаніі “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва Віктара Гарбачова пра намер правесці 25 сакавіка ў Мінску Марш падманутых і непачутых выклікала рэзкую крытыку з боку палітыкаў правага крыла апазіцыі. “Нас пачалі крытыкаваць за назву, за фармат. Але я не прапаноўваў дзяліцца, я наадварот прасіў насельніцтва падтрымаць гэтую акцыю. Для кожнага свае разуменне Дня Волі, і чым больш мы будзем звужваць кола патэнцыйных удзельнікаў, тым менш людзей прыйдзе, — тлумачыць сваю пазіцыю Віктар Гарбачоў. — Дзяленне на нацыянальна свядомых і “несвядомых адчужае актыўную частку насельніцтва. Нягледзячы на ўсе пратэсты, мы прынялі рашэнне ўсё роўна ўдзельнічаць у шэсці, толькі змянілі назву сваёй акцыі. Гэта будзе марш вольных, свабодных прадпрымальнікаў. Хто яшчэ адчувае сябе свабодным, калі ласка, прыходзьце. Хадзіць асобнымі калонамі таксама не збіраемся, бо гэта было б па-дурному і непрыгожа. Час дзяліцца ўжо прайшоў. Мы будзем з імі, а яны з намі. І не павінна там быць гарбачовых ці івашкевічаў, павінна быць адзінства.

Лідэр прадпрымальніцкага руху паведаміў, што цяпер ідзе збор подпісаў за тое, каб арэндныя выплаты і падаткі не былі прывязаныя да еўра. “Мы маем беларускае кіраўніцтва, беларускія законы, то чаму не паважаем сваю валюту? Нашы выплаты не павінны залежаць ад валюты іншых дзяржаў, — адзначае Віктар Гарбачоў. На Дзень Волі прадпрымальнікі збіраюцца перадаць сабраныя подпісы ў Адміністрацыю прэзідэнта і парламент.

Сёлета Дзень Волі, па задуме арганізатараў, найперш мусіць мець пратэстны характар. Крэатыўныя прапановы па правядзенню акцыі заяўнікі спадзяюцца атрымаць ад сваіх калег з палітычных, прадпрымальніцкіх і грамадскіх колаў