Марцін Шульц пераабраны кіраўніком Еўрапарламенту

Лідэр еўрапарламенцкай фракцыі сацыялістаў Марцін Шульц стаў старшынём Еўрапарламента.



martin_schulz.jpg

Ягоную кандыдатуру падтрымалі большасцю галасоў парламентарыі на першай сесіі ЕП у Страсбургу.
Галасаванне мела фармальнай характар, бо раней найбуйнейшыя фракцыі ЕП — Еўрапейская народная партыя (ЕНП), сацыялісты і лібералы — дамовіліся аб стварэнні парламенцкай кааліцыі. ЕНП і лібералы не сталі вылучаць сваіх кандыдатаў на пасаду старшыні. Вышэйпералічаным тром палітычным групам належыць абсалютная большасць галасоў — 412 з 751.
Такім чынам, Шульц будзе ўзначальваць Еўрапейскі парламент на працягу бліжэйшых 2,5 гадоў. Раней ён падаў у адстаўку — такая пастанова была прынятая ў Брусэлі 18 чэрвеня. Прычынай адстаўкі стала абранне палітыка кіраўніком групы сацыялістаў і дэмакратаў ў Еўрапарламенце.
Марцін Шульц — нямецкі палітык, сябра Партыі еўрапейскіх сацыялістаў, дэпутат Еўрапарламента з 1994 года. Старшыня Еўрапарламента 17 студзеня 2012 — 18 чэрвеня 2014 года. З 18 чэрвеня 2014 года Марцін Шульц — лідэр групы сацыялістаў і дэмакратаў ў Еўрапейскім парламенце, у сувязі з чым пакінуў пасаду прэзідэнта ЕП.
ZN.ua