Маладыя актывісты абвясцілі галадоўку

Актывісты грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду! Павел Вінаградаў і Аляксандр Арцыбашаў 22 лютага абвясцілі галадоўку пратэсту наўпрост у зале суда Маскоўскага раёна Мінска. У гэты дзень суд прызнаў былога палітзняволенага Вінаградава вінаватым у парушэнні артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністратыўных парушэннях (арганізацыя і ўдзел у несанкцыянаванай акцыі) за даволі крэатыўную імпрэзу “Игрушко митингуэ, якая 10 лютага адбылася каля будынку Мінскага гарвыканкаму на Плошчы Незалежнасці.



5227fa9a19dce7ba113f50a405dcaf09.JPG

Актывісты грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду! Павел Вінаградаў і Аляксандр Арцыбашаў 22 лютага абвясцілі галадоўку пратэсту наўпрост у зале суда Маскоўскага раёна Мінска. У гэты дзень суд прызнаў былога палітзняволенага Вінаградава вінаватым у парушэнні артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністратыўных парушэннях (арганізацыя і ўдзел у несанкцыянаванай акцыі) за даволі крэатыўную імпрэзу “Игрушко митингуэ, якая 10 лютага адбылася каля будынку Мінскага гарвыканкаму на Плошчы Незалежнасці.

Паўла Вінаградава прысудзілі да дзесяці сутак адміністратыўнага арышту, якія маладзён правядзе ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) на Акрэсціна. Вінаградаў заявіў у судзе, што супрацоўніка міліцыі, які выступаў на працэсе ў якасці сведкі і даваў паказанні супраць актывіста, ён бачыць толькі другі раз, упершыню гэта адбылося ў міліцэйскім пастарунку, куды Паўла даставілі адразу пасля затрымання напярэдадні. Вінаградаў сцвярджаў, што ніякага ўдзелу ў акцыі “цацачнага пратэсту ён не прымаў. Нават на распаўюджаных фотаздымках з акцыі Паўла Вінаградава няма.

Пасля агучвання судовага рашэння па справе Вінаградава актывіст кампаніі “Гавары праўду! Аляксандр Арцыбашаў паспрабаваў аддаць асуджанаму перадачу, але хутка і самога Аляксандра затрымалі ў зале Маскоўскага суда. Арцыбашаву таксама інкрымінуюць удзел у згаданай акцыі “лялечнага пратэсту (артыкул 23.34 КаАП). На знак пратэсту супраць затрымання і арышту Павел Вінаградаў і Аляксандр Арцыбашаў абвясцілі галадоўку.

Варта адзначыць, што затрыманне Паўла Вінаградава 21 лютага нагадвала кепскі трылер. Моладзевы актывіст накіроўваўся на сустрэчу, якая мелася адбыцца ў кавярні “Містраль у раёне сталічнага стадыёна “Дынама, але там ён не з’явіўся. Ніхто не бачыў актывіста пасля 17-й гадзіны, калі той пакінуў офіс кампаніі “Гавары праўду!. Тэлефон Вінаградава быў недаступны.

Жонка нядаўняга палітвязня Святлана Вінаградава звярталася і ў міліцыю, і ў ізалятар на Акрэсціна, але ўцямнага адказу, куды падзеўся яе муж, не атрымала. Толькі ў палове на чацвёртую гадзіну раніцы стала вядома, што Павел затрыманы і знаходзіцца ў ЦІП на Акрэсціна, адкуль яго ў сераду даставілі ў суд.

Павел Вінаградаў, як і Аляксандр Арцыбашаў, уваходзіць у моладзевае крыло “Змена грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!. За некалькі апошніх дзён актывісты “Змены зладзілі ў беларускай сталіцы некалькі незвычайных акцыяў — ужо згаданы “цацачны пратэст, “хрэн вам ад прэзідэнта з раздачай адпаведнага прадукту мінакам каля Камароўскага рынку, а таксама “страшны ШОС! каля Дома ўраду на Плошчы Незалежнасці. Нагадаем, што за ўдзел у падзеях 19 снежня 2010 года ў Мінску Паўла Вінаградава прысудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі. У верасні 2011 года кіраўнік дзяржавы памілаваў прызнанага “Міжнароднай амністыяй палітвязнем актывіста, хоць ніякіх прашэнняў на імя Аляксандра Лукашэнкі Павел Вінаградаў не падаваў.