У Македоніі паведамілі аб пачатку падрыхтоўкі да перамоваў аб уступленні ў Еўрасаюз

Камісар па пашырэнні Еўрапейскага саюзу Яганэс Ган 17 ліпеня наведаў Македонію, каб афіцыйна абвясціць пачатак падрыхтоўкі балканскай краіны да перамоваў аб уступленні ў ЕС у 2019 годзе. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода

Камісар па пашырэньні Эўрапейскага зьвязу Яганэс Ган і прэм’ер-міністар Македоніі Зоран Заеў

Камісар па пашырэньні Эўрапейскага зьвязу Яганэс Ган і прэм’ер-міністар Македоніі Зоран Заеў

Яганэс Ган павіншаваў Македонію з нядаўнім падпісаннем пагаднення з Грэцыяй, якая вырашыла працяглую спрэчку пра назву краіны. Ён заклікаў македонцаў на восеньскім рэфэрэндуме прагаласаваць за пагадненне, якое мяняе назву краіны на Паўночную Македонію.
«Гэта ёсць наглядным прыкладам для іншых рэгіёнаў ва ўмацаванні добрасуседскіх дачыненнях» і «важным укладам у справу міру і стабільнасьці ў Еўропе», — падкрэсліў Ган.
Раней у гэтым месяцы альянс NATO прапанаваў Македоніі пачаць перамовы аб сяброўстве. Гэтае рашэнне таксама абумоўлена завяршэннем ратыфікацыі пагаднення з Грэцыяй аб змене назвы краіны.