Лукашэнка выступае за жорсткае абмежаванне дэструктыўнай інфармацыі ў інтэрнэце

Кіраўнік Беларусі выступае за жорсткае абмежаванне дэструктыўнай інфармацыі ў інтэрнэце. Пра гэта ён заявіў сёння на Рэспубліканскім педагагічным савеце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

000019_505480_big.jpg

Па словах кіраўніка дзяржавы, ужо рыхтуюцца адпаведныя законапраекты.
Пытанне абароны дзяцей ад негатыўнай і небяспечнай інфармацыі ў інтэрнэце ўзняла адна з удзельніц педагагічнага савета. «Нам трэба звярнуць на гэта ўвагу. І праваахоўныя органы, і не толькі. Мы цяпер рыхтуем шэраг законапраектаў, накіраваных менавіта на гэта. Не ў тым, каб дзесці закрыць інтэрнэт, нейкія нават сайты і рэсурсы «пятай калоны»... Не, няхай пішуць людзі разбяруцца, — падкрэсліў Лукашэнка. — Але вось гэты дэструктыў — суіцыды і іншае ... ўжо расейцы прынялі шэраг рашэнняў, але вельмі позна вось нам бы гэты момант не выпусціць. Трэба вельмі жорстка ў гэтым плане... паступіць».
«Раней амерыканцы наперадзе планеты ўсёй беглі, папракалі усіх і ўся ў тым, што кантралюем інтэрнэт. А сёння Дональд Трамп сам прыйшоў да гэтага і разумее, што нельга далей гэтую вольніцу распускаць. Нам трэба прымаць рашэнні, бо спознімся», — адзначыў беларускі лідар.
Паводле baj.by