Лукашэнка адмовіўся ад крэдыту МВФ на барацьбу з наступствамі каронавірусу
Беларусь не будзе выконваць патрабаванині, якія вылучае Міжнародны валютны фонд для крэдыту ў суме 940 мільёнаў долараў, заявіў Аляксандар Лукашэнка, піша svaboda.org са спасылкай на БелТА.
Ён заявіў, што для Беларусі непрымальныя «дадатковыя ўмовы», якія вылучаюцца пры крэдытаванні і не тычацца фінансавай часткі. Як дадаў Лукашэнка, МВФ працягвае патрабаваць ад Беларусі ўвядзення дадатковых захадаў у барацьбе з каронавірусам:
«Давайце карацін, ізаляцыю, каменданцкую гадзіну. Што за глупства? — Мы ні пад каго скакаць не будзем», — заявіў Лукашэнка.
У пачатку красавіка Беларусь звярнулася ў Міжнародны валютны фонд з просьбай аб прадстаўленні 900 мільёнаў долараў у рамках інструменту хуткага фінансавання на барацьбу з наступствамі распаўсюду каронавірусу. МВФ не прыняў станоўчага рашэння, ці даваць Беларусі крэдыт, дасюль пытанне знаходзілася «ў фазе дыскусіі».
10 чэрвеня МВФ зацвердзіў даванне 5 мільярдаў крэдыту Украіне для пераадолення наступстваў каронавірусу.