Лукашэнка павіншаваў Кім Чэн Ына з утварэннем Паўночнай Карэі
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў першага старшыню Дзяржаўнага камітэту абароны КНДР Кім Чэн Ына і народ гэтай краіны з Днём утварэння Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі.
Ён выказаў упэўненасць, што двухбаковае ўзаемадзеянне ў розных галінах працягне паступальна развівацца і спрыяць умацаванню дружбы паміж народамі дзвюх краін.
Як паведамляў Тэлеграф, Кім Чэн Ын кіраваў выпрабаваннем новых кіраваных тактычных ракет. Запускі "сталі значнай падзеяй у справе ўмацавання сістэмы нацыянальнай самаабароны КНДР". Кім Чэн Ын застаўся задаволены вынікамі запускаў.
Выпрабаванні адбыліся ў той час, калі ЗША і Паўднёвая Карэя "робяць усё больш безразважныя спробы ізаляваць КНДР і развязаць агрэсіўную вайну".