Краіны Балтыі ўвялі санкцыі ў дачыненні да 30 беларускіх чыноўнікаў, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі

Аляксандру Лукашэнку і яшчэ 29 беларускім афіцыйным асобам забаронены ўезд у Літву, Латвію і Эстонію.

latvia_2.jpg


На падставе рашэння Кабінета міністраў Латвіі, а таксама па ўзгадненні з Міністэрствамі замежных спраў Эстоніі і Літвы, міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс прыняў рашэнне аб накладанні бестэрміновай забароны на ўезд 30 беларускім чыноўнікам, уключаючы Аляксандра Лукашэнку.
— Сваімі дзеяннямі яны арганізавалі і падтрымалі фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае падаўленне мірных пратэстаў, — гаворыцца ў тлумачэнні МЗС Латвіі.
Там таксама адзначылі, што Латвія рашуча асуджае фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня, збіццё мірных дэманстрантаў і рэпрэсіі супраць журналістаў і актывістаў у Беларусі. У МЗС Латвіі таксама заклікалі ўлады ЕС не адкладаць прыняцце аналагічных рашэнняў.
У спіс асоб, якім забаронены ўезд у Латвію, Літву і Эстонію, увайшлі наступныя службовыя асобы:
Аляксандр ЛукашэнкаВіктар Лукашэнка, памочнік прэзідэнта Беларусі па нацыянальнай бяспецы, член Савета Бяспекі Беларусі, першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Ігар Сяргеенка, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Максім Рыжанкоў, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Вольга Чупрыс, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Генадзь Богдан, намеснік Кіраўніка справамі прэзідэнта Беларусі Лідзія Ярмошына, старшыня ЦВК Беларусі Вадзім Іпатаў, намеснік старшыні ЦВК, дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Беларусі Алена Дмухайла, сакратар ЦВК Беларусі Святлана Кацуба, член ЦВК, загадчыца кафедры сацыяльна-гуманітарных і прававых дысцыплін установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны тэхнічны універсітэт імя П. В. Сухога» Ігар Плышэўскі, член ЦВК, начальнік Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама Алег Сліжэўскі, член ЦВК, міністр юстыцыі Беларусі Ірына Целікавец, член ЦВК, начальнік упраўлення натарыята і ЗАГСаў Міністэрства юстыцыі Беларусі Валерый Вакульчык, старшыня КДБ Іван Церцель, старшыня КДК Іван Наскевіч, старшыня СК Аляксандр Канюк, генпракурор Юрый Караеў, кіраўнік МУС Генадзь Казакевіч, першы намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі — начальнік крымінальнай міліцыі Аляксандр Барсукоў, намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Сяргей Хаменка, намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрый Назаранка, намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Раман Мельнік, начальнік Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Іван Кубракоў, начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Алег Шаблыка, намеснік начальніка Дэпартамента аховы МУС-начальнік упраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння Андрэй Раўкоў, дзяржсакратар Рады бяспекі Беларусі Аляксей Волкаў, намеснік старшыні СК Сяргей Аземша, намеснік старшыні СК Андрэй Смаль, намеснік старшыні СК.
У адрозненне ад Латвіі, якая ўвяла бестэрміновую забарону, Эстонія абмежавала ўезд асобам з санкцыйнага спісу тэрмінам на пяць гадоў, да 30 жніўня 2025 года.
— Гэтыя людзі адыгрываюць ключавую ролю ў фальсіфікацыі вынікаў выбараў у Беларусі і ва ўжыванні гвалту супраць мірных дэманстрантаў, адзначылі ў МЗС Эстоніі.
— Санкцыямі мы паказваем, што вельмі сур'ёзна ставімся да парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. У той жа час мы лічым важным не караць народ Беларусі, — сказаў міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Рэйнсалу.
Ён падкрэсліў, што Эстонія падтрымлівае намаганні беларусаў па дасягненні дэмакратычных пераменаў.
Паводле tut.by