Ксяндза Лазара вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе
Ксяндзу Уладзіславу Лазару, які быў затрыманы ў ліпені гэтага года, змененая мера стрымання. Як паведамляецца на сайце Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі, на час следства ён будзе знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.
«Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь была паінфармаваная кампетэнтнымі органамі краіны аб тым, што няма больш падстаў для далейшага ўтрымання
ксяндза Уладзіслава Лазара ў следчым ізалятары КДБ. Было прынята рашэнне, што на час следства святар павінен знаходзіцца ў пастаянным месцы, маючы свабоду перамяшчэння і дзеяння, згодна з пэўными
нормами, з абавязкам штодзённай рэгістрацыі ў аддзяленні міліцыі. Апостальскага Нунцыя папрасілі забраць ксяндза Лазара з Следчага ізалятара КДБ», — гаворыцца ў
паведамленні.
Уладзіславу Лазару ставяць у віну перадачу грошай і матэрыяльных каштоўнасцяў чалавеку, які абвінавачваецца ў шпіянажы на карысць іншай краіны, нагадвае
БелаПАН.
Аб затрыманні ксяндза стала вядома праз некалькі дзён пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка 26 ліпеня паведаміў журналістам, што супрацоўнік беларускіх спецслужбаў
затрыманы за працу на замежныя дзяржавы. 29 ліпеня інфармацыю аб
затрыманні ксяндза Лазара пацвердзіў прадстаўнік Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі.
Ксёндз Уладзіслаў Лазар — грамадзянін Беларусі, вучыўся ў Гродзенскай семінарыі, затым у Польшчы. У красавіку гэтага года быў прызначаны адміністратарам з правамі каталіцкага святара парафіі спасланне Духа Святога ў Барысаве. Раней служыў у Мар'інай Горцы і Рудзенску).
Паводле news.tut.by