Канада абвясціла аб санкцыях супраць 22 прадстаўнікоў беларускай улады
Канада ўвядзе санкцыі супраць 22 прадстаўнікоў беларускага кіраўніцтва. Пра гэта паведаміла кіраўнік канадскага МЗС Мелані Жолі.
«Дазвольце мне выразна заявіць: тыя, хто зрабіў гэта ўварванне магчымым і з'яўляецца агентамі ў забойстве нявінных жыццяў, будуць прыцягнутыя да адказнасці», — напісала яна ў твітары.
Хто ўключаны ў санкцыйны спіс Канады, пакуль невядома.