Кіраўніка віцебскай суполкі Моладзі БНФ выклікаюць у АБЭП

Аляксандр Кузняцоў, кіраўнік Віцебскай суполкі Моладзі БНФ, быў выкліканы на 9 студзеня ў дзявятае ўпраўленне АБЭП па віцебскай вобласці да следчага Барысава С.

У павестцы не гаворыцца, ні ў якасці каго выклікаецца Аляксандр, таксама не ўказаная нагода выкліку.



18b91b19f6a289e7708da7f778b2c609.jpg

Аляксандр Кузняцоў, кіраўнік Віцебскай суполкі Моладзі БНФ, быў выкліканы на 9 студзеня ў дзявятае ўпраўленне АБЭП па віцебскай вобласці да следчага Барысава С.

У павестцы не гаворыцца, ні ў якасці каго выклікаецца Аляксандр, таксама не ўказаная нагода выкліку.
Кузняцоў плануе пайсці да следчага, бо з’яўляецца бацькам двух малалетніх дзяцей (адзін з якіх інвалід) і не хоча затрыманняў і гвалтоўных прыводаў, якія могуць адбыцца на вачах дзяцей. Дадзены выклік, на думку Аляксандра, можа быць звязаны з крымінальнай справай Алеся Каліты, Максіма Губарэвіча і Сяржука Семянюка. Па гэтай справе апытваюць многіх рэгіянальных кіраўнікоў Моладзі БНФ і Партыі БНФ.
Паводле Прэсавай службы Моладзі БНФ