Ігар Барысаў зняпраўдзіў інфармацыю пра свой удзел ва Усебеларускім народным сходзе

Палітык эмацыйна выказаўся ў фэйсбуку.

barysau_2.jpg

Старшыня БСДП (Г) Ігар Барысаў зняпраўдзіў інфармацыю пра свой удзел ва Усебеларускім народным сходзе.
«Я не пагаджаўся! Дзяржаўным СМІ каментароў і пацвярджэння не даваў! У БСДП 7 лютага Прэзідыум (ЦК па тэрмінах не паспяваем правесці), які будзе прымаць рашэнне, што з гэтым рабіць. Я камандны ігрок, які выражае настроі і інтарэсы партыйцаў, а таксама прадстаўляе вынікі і пазіцыі калектыўных рашэнняў. 7-га чысла ўсе і дазнаюцца пра рашэнне БСДП. Інфармацыя на ТГ-канале і ў іншых СМІ не адпавядае рэчаіснасці», — напісаў апазіцыйны палітык у Фэйсбуку.


Ігара Барысава запрасілі на Усебеларускі народных сход у якасці госця. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамлялі, што ён гэтае запрашэнне нібыта прыняў.