І ты, Брут? Генеральны сакратар АДКБ лічыць заўчасным гаворку аб вырашэнні крызісу ў Беларусі

Палітычны крызіс у Беларусі пакуль не вырашаны, заявіў у час брыфінгу генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась.

0864060f4f574202c93b1e5de7807752.jpg


«Казаць аб вырашэнні палітычнага крызісу ў гэтай краіне заўчасна. Наперадзе рашэнне вельмі важнага пытання — дасягненне грамадскай згоды і народнага адзінства», — сказаў Зась журналістам, перадае Інтэрфакс-Захад.

«Вядома, наша арганізацыя гатовая, у выпадку неабходнасці, аказаць усялякую дапамогу беларускаму боку», — сказаў Зась. Але, паводле яго слоў, рэспубліка павінна сама пераадолець ўнутраныя цяжкасці. «АДКБ не ўмешвалася і не збіраецца ўмешвацца ў гэты працэс», — заявіў генеральны сакратар.

Нагадаем, што раней Станіслаў Зась узначальваў Савет Бяспекі Беларусі.