Беларусь спадзяецца атрымаць другі транш крэдыту РФ у I паўгоддзі
Мінфін Беларусі спадзяецца атрымаць другі транш расійскага крэдыту ў $500 млн у першай палове 2021 года.
Пра гэта паведаміў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў, паведамляе АФН са спасылкай на БелТА.
«У цэлым вызначана, што ён прыйдзе ў гэтым годзе. Пакуль планава настройваемся на яго атрыманне ў першым паўгоддзі», — сказаў Селіверстаў.
Ён удакладніў, што пытанне па атрыманні другога транша ў студзені не ставілася. Першы транш у $500 млн. Беларусь атрымала ў канцы 2020 года.
Умовай атрымання другога траншу з’яўляецца адсутнасць запазычанасці па плацяжах Беларусі перад Расіяй, у тым ліку за пастаўкі газу.
Дамоўленасць аб выдзяленні Беларусі 1,5 млрд долараў была дасягнутая Лукашэнкам і Пуціным у верасні мінулага года ў Сочы. Частка сумы ў 500 млн долараў была дадзеная са сродкаў ЕФСР.