Хто паламаў нос палітвязню Змітру Дразду?
Нечаканую інфармацыю высвятліла Зоя Дрозд падчас спаткання на Валадарцы са сваім сынам – у Змітра паламаны нос.
“Знаёмыя, якія лістуюцца з сынам, сказалі мне, што ў Дзімы паламаны нос. Падчас сустрэчы я спыталася ў яго, ці гэта праўда, ён пацьвердзіў – маўляў, ішоў, паваліўся, так нос і
паламаў. Нават здымак яму ў ізалятары зрабілі, - гаворыць жанчына.

Зоя Дзмітрыеўна не верыць словам сына пра “падзенне: “Ды смешна гэта! Камера невялікая, а сядзіць у ёй ажно 25 чалавек. Там і прайсці няма дзе, а паваліцца – тым
больш. Дзіма так гаворыць, каб мяне не хваляваць. Мяркую, што нос яму паламалі падчас допытаў яшчэ ў лютым, калі ад яго патрабавалі пакаяння. Зміцер жа не прызнаў сваю віну ні на допытах, ні на
судзе. Жанчына апавядае, што падчас судовага працэсу яна заўважыла змены ў знешнасці сына, але, седзячы даволі далёка ад “клеткі з вязнямі, не магла дасканала яго
разгледзець. “На спатканні я пабачыла, што нос ужо зросся, праўда, змянілася яго форма – нос стаў як бы нахіленым убок. Напэўна, усім ім там дастаецца…Пасля заяваў
Міхалевіча пра катаванні становіцца зусім не па сабе, - з болем кажа Зоя Дзмітрыеўна.
Палітвязень-гісторык Зміцер Дрозд быў асуджаны да 3-х год зняволення па абвінавачванні ва ўдзеле ў “масавых беспарадках 19 снежня 2010 году: яму інкрымінавалі 3 ўдары мегафонам па
драўляных заслонах у дзвярах Дома ўраду. Жорсткі вырак вынесла суддзя Алла Булаш (суд Кастрычніцкага раёна Мінска).